Твая музыка ў новым гучанні.

Crabill Player дазваляе па-новаму пачуць тваю музыку. Слухай аўдыяфайлы на тэлефоне ці планшэце Android, змяняй хуткасць і вышыню тону разам або асобна ды настройвай гучанне эквалайзерам.

Android 8+ · 0.1.0-beta
Экран прайгравання Crabill, Moonliit Coast ад MTHD

Музыка заўсёды побач.

Хуткасць 1,15× +3 паўтоны
Скрыншот з праграмы.

Крыху змен. Іншае гучанне.

Для штодзённага плэйліста, складанай гітарнай партыі ці адной песні на паўторы.

Знайдзі свой тэмп.

Змяняй хуткасць і вышыню тону разам або асобна. Запаволь складаны ўрывак, захаваўшы зыходны тон, або змяні танальнасць, каб было зручней спяваць ці граць разам з запісам.

Хуткасць 1.15×
Вышыня тону +3 паўт.

Твая медыятэка.

Праглядай музыку на тэлефоне паводле альбомаў, выканаўцаў, папак ці плэйлістоў. Адзін раз дазволь доступ да аўдыя ў Android, а потым адкрывай Crabill, калі захочаш паслухаць сваю лакальную калекцыю.

Вокладкі альбомаў у медыятэцы Crabill

Плэер можа застацца там.

Уключы музыку на планшэце ці запасным тэлефоне і кіруй ёю з іншай прылады Android у той самай сетцы Wi-Fi. Злучы прылады QR-кодам, праглядай медыятэку, стаў на паўзу ці пераключай трэкі.

БОЛЬШ ПРАСТОРЫ

Большы экран - больш зручнасці.

На шырокім экране праглядай медыятэку злева, а вокладку і кіраванне прайграваннем пакідай справа. Crabill падладжваецца пад тэлефоны і планшэты. Варыянты размяшчэння можна выбраць у наладах выгляду.

Crabill на планшэце: медыятэка злева, плэер справа
ANDROID TV

Твая музыка. На тэлевізары.

Выбірай песню на тэлефоне, а слухай на тэлевізары. Усталюй Crabill на абедзве прылады, падключы іх да адной сеткі Wi-Fi і адскануй QR-код на тэлевізары.

Кіруй з тэлефона або пульта. Падчас праслухоўвання кнопкі знікаюць, а захаваныя на тэлефоне тэксты песень могуць паказвацца на вялікім экране.

Crabill прайграе Moonliit Coast ад MTHD на Android TV з вокладкай і кнопкамі кіравання з пульта
Падключаныя прылады ў наладах Crabill: тэлефон падключаны да Mi TV Stick для прайгравання на тэлевізары
Папярэдні прагляд - Mi TV Stick · Android TV 9

Паспрабуй уключыць.

Crabill - бясплатная бэта-версія для Android 8 і навейшых. Даступныя беларуская, англійская, украінская і польская мовы.

Спампаваць APK